Улады закрыюць «Славянскі базар» клоўнамі. Сатырычнае шоу


У новым выданні «Хай так TV»: хто выступіць на цырымоніі закрыцця «Славянскага базару»? Чаму лекар намазаў бараду пацыента зялёнкаю? Навошта Міхась Зуй купіў бензапілу, і ці сапраўды ён атрымаў медаль Францыска Скарыны?

  • На «Славянскім базары» будуць разразаць жанчыну!
  • Яўген Барышнікаў захварэў на каронавірус
  • БРСМ вырашыў запіліць сваю сацсетку з дажынкамі ды даяркамі
  • Як рыхтавалі зборную РБ па футболе
  • Пашукайце старыя гульні – за іх можна атрымаць купу грошай
  • Навошта лекар памазаў бараду зялёнкай
  • Актор-купалавец Міхась Зуй распавёў пра бензапілу ў стылі Маляваныча для дарослых. Таксама ён падзяліўся, як прыемна было адзначыць дзень нараджэння музычным кліпам. Чаму ЧынЧыны – гэта цэлы сусвет? Чаму для перамогі рэвалюцыі трэба паводзіць сябе, як самурай, толькі наадварот? Што за цудоўная канапа стаяла ў грымёрцы Купалаўскага тэатру, што ў кожнага, хто на яе прыляжа, знікалі мары? Пра ўсё гэта – у размове з Міхасём Зуем.

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу а 20:30 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK і Twitter.

Калаж з фота: mail.oshmiany.gov.by, president.gov.by