«У сістэме лукашыстаў – вычварэнскія дачыненні»


Лукашэнка сумуе па «беглых», а «беглыя» – не? Ці прывёз Салаўёў Лукашэнку пагоны палкоўніка расейскага войска? Як успрымаць жаданне «Белай Русі» зрабіцца партыяй?

Адказы на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі»:

прадстаўнік Каардынацыйнай рады Валер Мацкевіч, блогер Ян Рудзік і галоўная рэдактарка сайту «Белсату» Вольга Ярохіна.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Ян Рудзік

  • Баскаў ходзіць па бізнесоўцах, каб стрэсці з іх грошай
  • Дзяржаўны герб Лукашэнкі – як пячатка якасці, толькі наадварот: «сапсавана»
  • Расея працуе з дзяржаўнымі людзьмі Лукашэнкі – у Доме Масквы амаль кожны тыдзень адбываюцца імпрэзы

Вольга Ярохіна

  • З лукашэнкаўскай камісіяй для вяртання, як у тым жарце – мэм смешны, сітуацыя жахлівая
  • Салаўёў ведае, што шляху назад у яго няма, і таму ён, як загнаны ў кут пацук, адбіваецца да канца
  • Лукашыстам важна паказаць, што іх больш, таму яны паўсюль расстаўляюць сваю сімволіку

Валер Мацкевіч

  • «Камісія для вяртання» паказвае нам эталоннага грамадзяніна з гледзішча рэжыму Лукашэнкі
  • Салаўёў прыехаў высветліць, якія настроі пануюць сярод беларускіх вайскоўцаў
  • Навошта партыйная сістэма ў ваенны перыяд?

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu