Гарачы каментар «1 траўня будзе тэстам для ўладаў». Статкевіч пра тое, як Захад глядзіць на Лукашэнку


«Калі ўлады разгоняць акцыю, яны нарвуцца на сапраўдныя санкцыі», – упэўнены старшыня Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

Апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч распавёў у эфіры «Белсату», што падчас сустрэчы з дэлегацыяй Еўразвязу ў Менску парэкамендаваў замежным палітыкам падтрымліваць рэжым толькі пасля рэформаў.

Паводле старшыні БНК, Еўразвяз сочаць за сітуацыяй у Беларусі.

«Тыя еўрапейскія палітыкі, якія раней займалі найбольш прагматычную пазіцыю, сёння дэманстравалі падтрыманне і дружалюбнасць. Мяркую, яны зразумелі сітуацыю, – кажа Статкевіч. – Яны не могуць ігнараваць сітуацыю: калі па тэлевізары паказваюць, як старых, жанчын і дзяўчат цягнуць па зямлі грамілы ў форме, набытай за еўрапейскія крэдыты, яны не могуць гэта ігнараваць».

«Усё будзе залежыць, ці будуць палітвязні, чым завершыцца гэтая крымінальная справа супраць патрыётаў, а таксама як будуць заканчвацца наступныя акцыі дэмакратычных сілаў», – кажа ў эфіры Статкевіч пра перспектывы дыялогу Беларусі з Захадам.

«Ад Белсату Беларусь даведалася, што яна думае пра ўладу, а ўлада – што пра яе думаюць просты беларусы, – дадаў Статкевіч словы падтрымання нашаму каналу. – Улады, як дзіцё, паспрабавалі разбіць люстэрка, якое паднесла ім грамадства».

Глядзіце размову Валера Руселіка з Міколам Статкевічам у «Гарачым каментары»

Фота вокладкі: радыё «Свабода»

Глядзі таксама
Каментары