Лукашэнку здзівяць страты ад санкцыяў


Улады абвяшчаюць эканамічны трыумф, але пры гэтым папярэджваюць, што рыхтавацца трэба да найгоршага. Што адбываецца насамрэч, разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Чарговы пакет санкцыяў увялі праз міграцыйны крызіс. Наколькі гэта будзе істотны ўдар па беларускай эканоміцы ды чыннік уплыву на ўлады Беларусі? Звяртае ўвагу эканаміст Сяргей Чалы:

«Па-ранейшаму вельмі вялікія разбежкі ў ацэнках. Вельмі смешна было назіраць, як улады вельмі па-рознаму, літаральна з розніцаю некалькі дзён ставіліся да гэтага новага пакету. Лукашэнка, як мы ведаем, у інтэрв’ю Кісялёву сказаў, што ён нават не даручаў лічыць, колькі гэтыя санкцыі могуць прынесці шкоды. Бо гэта мізер. І, паводле яго, падлікі будуць каштаваць даражэй, чымся тая шкода, якую яны могуць прынесці».

Пачынаюцца абвастрэнні ў стасунках з Украінаю – трэцім гандлёвым партнёрам Беларусі. Папярэдне быў рост рынку збыту, у тым ліку нафтапрадуктаў.

«Вонкавы фактар быў вызначальным у ацэнках таго, што адбываецца на гэты год, роўна гэтак сама ён фактычна ёсць асноўным у прагнозах налета».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Мадэрнізацыя не спрацуе;
  • Экспартны цуд завяршаецца.

Belsat.eu