Кірылюк: Беларусь ператвараецца ў Афганістан


Як выглядае мігранцкі крызіс з гледзішча міжнароднага права і этыкі? Мігранты з Блізкага Усходу – ахвяры дзеянняў беларускіх уладаў? Ці яны ведаюць, на што ідуць? Як еўрапейскія краіны павінны адказаць на створаны беларускім рэжымам мігранцкі крызіс? Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмеркаваў у размове з юрыстам Міхаілам Кірылюком, прадстаўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення.

Некаторыя з думак, якія агучыў Міхаіл Кірылюк падчас «Размовы»:

  • Тыя, хто штурмуе польскую мяжу, – мігранты, а не ўцекачы
  • Цяпер, праз некалькі месяцаў з пачатку міграцыйнага крызісу, нельга казаць, што мігранты не ведаюць, што іх можа чакаць на мяжы
  • За арганізацыю нелегальнай міграцыі нават паводле беларускага Крымінальнага кодэксу пагражае да 7 гадоў зняволення
  • Беларусы – закладнікі, якія могуць пацярпець ад таго, як Еўразвяз будзе рэагаваць на агрэсію рэжыму Лукашэнкі
  • З-за таго, што Крэмль падтрымлівае антыбеларускую палітыку, з кожным днём усё больш беларусаў будуць з варожасцю глядзець на ўсход

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat News».

Калаж з фота: Leonid Shcheglov, TASS / Forum