Дзяўчына, якая з'ехала: «Адчуваю сябе крыху здрадніцай»


Лізавета пачала цікавіцца палітыкай, калі была яшчэ непаўналетняя, бо ніколі не мірылася з несправядлівасцю. З чым Лізавета сутыкнулася ў часе пратэстаў, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».

У 2020-м асаблівых надзеяў на перамены дзяўчына не мела, але яна зрабілася назіральніцай на ўчастку ў сваёй школе. Дзень народзінаў – 10 жніўня – Лізавета сустракала каля стэлы, яна ўдзельнічала ў жаночых маршах, адседзела на Акрэсціна. На адным з маршаў пазнаёмілася з маладым чалавекам і пазней разам з ім была вымушаная зʼехаць з Беларусі.

«З аднаго боку, я адчуваю, што гэта добра і правільна для мяне, для майго жыцця – мне перасталі сніцца кашмары. Я адчуваю сябе спакойна, я не баюся міліцыі, якая ў мяне цяпер літаральна пад вокнамі. У Менску я б не змагла жыць побач з РАУСам, пастарункам ці турмой. З іншага боку, я адчуваю сябе крыху здраднікам, які ў цяжкі час кінуў сямʼю, сяброў, радзіму для свайго камфорту. Але я лічу, што асабісты камфорт таксама важны, і зʼехаць з глузду ў Беларусі – гэта не варыянт», – дзеліцца Ліза.

Лізавета не кінула пратэставаць супраць несправядлівасці і гвалту і пасля пераезду ў Грузію.

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Лекар пасля збіцця і катаванняў лячыўся паводле праграмы «Medevac» і застаўся працаваць у Чэхіі;
  • Акцыя «Ноч расстраляных паэтаў» у Нямеччыне.

Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Belsat.eu