Менскі лекар шакаваў бацькоў: беларуская мова шкодзіць дзіцяці!


Журналістка Вольга Быкоўская распавяла, як менскі лекар пераконваў яе, што білінгвізм шкодны для дзіцяці. А Віктар Шукеловіч падказаў, як правільна адрэагаваць на гэтую гісторыю: «Я ў шоку!» ці «Я ў шоцы!».

Госця праграмы – Вольга Быкоўская, журналістка, сябра руху «За свабоду».

Калі Вольга збірала медычныя даведкі, каб аддаць дачку ў дзіцячы садок, то натрапіла на дзіўнаватага лекара. Той параіў беларусцы не мучыць дзіця беларускаю мова і распавёў ёй пра шкоднасць білінгвізму. Але ён недаацаніў беларускага характару. Калі Вольга распавяла мужу пра параду лекара, то яны разам вырашылі: добра, адна мова дык адна мова. І абодва перайшлі на беларускую!

«Мне прыйшло ў галаву, што беларуская мова можа памерці, – кажа Вольга. – І вельмі не хочацца, каб я была апошнім чалавекам, які ведае беларускую мову».

Тыя, хто пераймаецца кансэлінгам расейскай культуры, спакойна! Дачка Вольгі вывучыла і расейскую мову. Дарэчы, расейскамоўныя творцы займаюць не апошняе месца ў беларускай культуры. Напрыклад, нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч піша па-расейску. Ці трэба «аддаваць» яе расейцам, мы паразважалі ў адным з мінулых выданняў нашай праграмы:

Вольга прызнаецца, што ў дзяцінстве не любіла беларускай мовы. Усё змянілася дзякуючы фонду Сораса і грамадскім арганізацыям. Асобнае прывітанне Вольга перадае Алесю Карніенку, які цяпер робіць сатырычную праграму «Вечаровы шпіль»:

Ці патрэбная беларусам беларуская мова? Хто дапаможа яе зберагчы? Якою Вольга бачыць моўную палітыку ў новай Беларусі?

Абмінаць = праходзіць міма

Высілак – рус. усилие

Штуршок – рус. толчок

Пашэнціць = пашанцаваць

Асобнік = экзэмпляр

Патрапіць – рус. попасть

Адчуваць – рус. чувствовать

Прынамсі = па меншай меры

Варта – рус. стоит

Асяродак – рус. окружение

Усведамленне = разуменне

Выхоўванне – рус. воспитание

Даведка – рус. справка

Меркаваць = думаць

Сумны – рус. печальный

Прыцягваць увагу – рус. привлекать внимание

Наступствы – рус. последствия

Крымінальны пераслед – рус. уголовное преследование

Відавочна = ясна

Падстава = прычына

Гуртаваць = аб’ядноўваць

Паасобку = асобна

Адказнасць – рус. ответственность

Караць – рус. наказывать

Падкрэсліць – рус. подчеркнуть

Каштоўнасць – рус. ценность

Перакананне – рус. убеждение

Супольны = агульны

Попыт – рус. спрос

Агучка – рус. озвучка

Грамадскасць – рус. общественность

Уплыў – рус. влияние

Апытанне – рус. опрос

Уплываць – рус. влиять

Падмурак = фрагмент

Гнутка – рус. гибко

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.