Антраполаг: Даносы – гэта спосаб шэрага заробку


Як працуе сістэма даносчыкаў у Беларусі ды чым кіруюцца грамадзяне, калі пішуць скаргі на сваіх суседзяў, сяброў, а нават родных – тэма чарговага выдання «План: Б» са Змітром Міцкевічам і Вольгай Старасцінай.

У праграме антраполаг Аляксандра Архіпава тлумачыць, што ёсць тры асноўныя тыпы данасіцельства. Адзін з іх – прыватызацыя рэпрэсіўнага механізму. Калі даносчык, каб пакараць асобу, з якой у яе канфлікт, піша на яе заяву ў сілавыя структуры. Такім чынам пакрыўджаны выкарыстоўвае дзяржаўную рэпрэсіўную дубінку ў сваіх прыватных мэтах, каб пакараць супрацьлеглы бок.

У другім выпадку асобы пішуць даносы на асобаў, якія яны не ведаюць асабіста. Такім чынам даносчыкі лічаць, што яны выконваюць місію, дапамагаюць дзяржаве.

А таксама ёсць трэці тып, калі даносчыкам плацяць.

«Гэта спосаб шэрага заробку, спосаб паправіць сваё матэрыяльнае становішча», – кажа Аляксандр Архіпава.

Апошні тып – спецыфіка Беларусі, адзначае адмыслоўца. У Савецкім Саюзе такое было, але ў значна меншае форме.

Як іерархія даносчыкаў функцыянуе на зоне? Як ім спрыяе міліцыя? Што прапануюць рабіць з даносчыкамі беларусы? Ці варта змагацца з даносчыкамі іхнай жа зброяй? Абмеркаванне гэтых ды іншых пытанняў – глядзіце ў відэа.

Госці студыі: гісторык Андрэй Бодзілеў, прэсавы сакратар «BelPol», блогер, народны рэпарцёр Аляксандр Кабанаў, антраполаг, фалькларыстка, кандыдатка філалагічных навук Аляксандра Архіпава.

Глядзіце ток-шоу «План: Б» на YouTube-канале «Белсат News», у праграме «Belsat Smart» для тэлевізараў с функцыяй«Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS и «Android», a таксама ў эфиры «Белсата».

belsat.eu