Што за шыфраваныя паведамленні пачалі з’яўляцца ў Беларусі? Якой музыкі баіцца рэжым? Чым здзівіць беларускіх школьнікаў новы навучальны год? «Хай так TV» разабраўся ў навінах і запісаў песню з удзелам Аляксандра Рыгорыча.
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава (былы скарынавіч) і Дзяніс Дудзінскі (былы нахімавец).
У новым выданні сатырычнага шоу:
- «Новы сезон» – «Хай так TV» feat Лукашэнка
- Школы ў РБ пачысцяць ад брытанскіх сцягаў і англамоўных песень
- У Адміністрацыі перасядзента заселі сатаністы?
- «Queen», «Metallica» і «Deep Purple»: класічны рок супраць вусатай дыктатуры з начосамі
- Урок «Мая радзіма Беларусія»
- Рэбрэндынг фаст-фуду: булачка «Майстар-клас», каўбаска «Апетытная» і соус «Сказка»
- Раман Галоўчанка распавёў, што такое школа
- Каго называе Георгіем Скарыной Яўген Пуставой
- Сістэма распазнавання эмоцыяў у тэхнапарку паказала шчасце беларусаў
- Страляніна ў міліцэйскім пастарунку
- Да паэта Васіля Быкава далучыўся Янка Маўр
- На Віцебшчыне таемны прыхільнік Святланы Ціханоўскай пакінуў шыфраванае пасланне
- Помнік курыцы-грыль ля палацу Перасядзента і помнік рукавіцам у Салігорску
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.
Калаж з фота: Офіс Святланы Ціханоўскай