Журналісты «Белсату» пра моц беларусаў, перамогу і працу на фронце


Спецыяльны выпуск рэпартажу «Людзі вайны» – вынік працы здымачнай групы тэлеканалу «Белсат» ва Украіне.

Пяць месяцаў на вайне, дзясяткі тысяч кіламетраў, сотні гарадоў і вёсак, мноства сустрэч, размоў, інтэрв’ю, якія немагчыма забыць. Усё гэта пра чалавечыя лёсы, на якія вельмі моцна паўплывала вайна.

Журналісты Дзяніс Дудзінскі і Аляксандр Баразенка дзеляцца сваімі ўражаннямі, успамінаюць герояў рэпартажаў, разважаюць пра будучыню Украіны і Беларусі. З надзеяй, што нашыя краіны і народы будуць свабоднымі.

Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны
«Трэба ліквідаваць шайку Лукашэнкі»: беларускі ваяр пра будучыню Беларусі і вайну
2022.08.28 11:00

Аўтарскі цыкл «Рэпартаж Дудзінскага: Людзі вайны» распавядае пра жыццё ў зоне баявых дзеянняў. Дзяніс Дудзінскі сустракаецца з беларусамі, якія падтрымалі Украіну ў яе змаганні з расейскімі акупантамі, пакажа партрэты асобаў, якія воляю лёсу аказаліся ў сітуацыі выпрабавання вайною.