«Белсат» падрыхтаваў адмысловы відэаролік да гадавіны беларускіх пратэстаў


У паэтычным кліпе «Белсату» гучаць вершаваныя радкі класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа.

Творчыя беларусы ў гадавіну пачатку Беларускай рэвалюцыі прачыталі верш Якуба Коласа «Эй, скажы мне, небарача» (1912).

Мінуў год з пачатку беларускіх пратэстаў, якія разгарнуліся пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Паводле афіцыйных звестак, на выбарах, набраўшы больш як 80 % галасоў, перамог Аляксандр Лукашэнка. Вялікая частка беларускага грамадства не прызнала абвешчанага выніку і выступіла супраць выбарчых фальсіфікацыяў і парушэнняў правоў чалавека.

Вершы
Купалаўцы прысвяцілі верш беларускім жанчынам
2021.03.08 10:05

Улады адказалі на пратэсты неймаверным гвалтам, шырокімі рэпрэсіямі і пераследам нязгодных. Шмат беларусаў апынулася ў турмах, многія з’ехалі з радзімы, а некаторыя былі пазбаўленыя жыцця. Замест таго, каб пачаць дыялог з народам, рэжым ударыў па грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістах. Беларусь заліла хваля беспрэцэдэнтнага беззаконня.

Аднак беларусы не скарыліся, праяўляюць незвычайную салідарнасць і ўзаемападтрыманне, не спыняюць барацьбы і спадзяюцца на перамогу справядлівасці.

Вершы
Свабодныя купалаўцы ў Дзень Волі згадалі словы Якуба Коласа: Будзь цвёрды!
2021.03.25 07:05