Шахты ядравых ракетаў у Беларусі: будаўніцтва пачалося! Сатырычнае шоу


Падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі ў Палаце прадстаўнікоў учынілі дыверсію! Праз ядравую зброю Міністэрства адукацыі пасварылася з Міністэрствам абароны! Што стаіць за гэтымі падзеямі, разбяромся ў сатырычным шоу «Хай так TV».

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі патлумачылі незразумелыя месцы ў заявах вядомых прапагандыстаў і топавых чыноўнікаў. А таксама разабраліся ў выкліках, кінутых лукашэнкаўскім сілавікам.

У новым выданні праграмы:

  • Беларусы абурыліся выбарам месца пад шахты ядравых ракетаў
  • Ігар Тур выдаў слабае месца ядравай дактрыны РБ
  • Чаму Гайдукевіч баіцца NATO
  • Савет бяспекі знайшоў яшчэ адну пазіцыю, адкуль на Беларусь рыхтуецца напад
  • Злачынства стагоддзя ў Салігорскім раёне! Сляды вядуць у Беларускую федэрацыю футболу
  • У Палаце прадстаўнікоў учынілі дыверсію!
  • Чым Лукашэнка нагадвае хурму? Адказвае Яўген Пуставой
  • Паэтычны батл са слонімскім дэкламатарам. Тэма: верш пра БРСМ
  • Настаўнікам дазволілі есці ў школьных сталоўках
  • На што робіць стаўку армія РБ
  • Караеў распавёў пра асаблівасці беларускіх хуліганаў
  • Кепская ідэя – сядзець у чат-рулетцы ў суботу
  • «Няма больш краіны стабільнай такой!»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: Suicasmo / Wikimedia Commons; Министерство обороны Республики Беларусь / ВКонтакте