Пазняк: Лукашэнку і Пуціна трэба знішчыць


Як вялікая вайна можа змяніць Беларусь? Ці атрымала нашая краіна гістарычны шанец пазбавіцца ад дыктатуры? На гэтыя важныя пытанні адказваюць эксперты ў новым выданні ток-шоу «План Б».

Зянон Пазняк лічыць, што менавіта цяпер вызначаецца наш гістарычны лёс – і беларусам варта моцна задумацца.

«Пуцін і Лукашэнка не маюць аніякай перспектывы, таму яны вельмі небяспечныя. Яны могуць зрабіць непрадбачаныя ўчынкі. Трэба з імі змагацца, і трэба давесці да таго, каб яны не паспелі зрабіць найвялікшага зла. Іх трэба арыштаваць або знішчыць!» – заяўляе Зянон Пазняк.

Аддаўшы беларускую зямлю ў якасці плацдарму для расейскіх акупантаў, Лукашэнка падпісаў сабе вырак.

«Сітуацыя вельмі простая: Лукашэнка пойдзе разам з Пуціным пад суд, гэта ўжо зразумела. Таму як бы ён ні круціўся, як бы ні казаў, што без яго гэта ўсё вырашалася, гэта ўжо не мае ніякага значэння», – зазначае генерал-маёр запасу Віктар Ягун, экс-намеснік кіраўніка Службы бяспекі Украіны.

Таксама ў праграме:

  • Шанец на перамогу. Што можа прымусіць Пуціна пайсці на перамовы і спыніць агонь?
  • Лёс Беларусі. Як вайна адаб’ецца на будучыні краіны?
  • Вольныя людзі. Беларускія добраахвотнікі на ўкраінскім фронце

Глядзіце ток-шоу «План Б» на YouTube-канале «Белсат News», у дадатку «Belsat Smart» для тэлевізараў з функцыяй «Smart», на мабільных прыладах з сістэмамі iOS і «Android», a таксама ў эфіры «Белсату».