Калі царква была беларускай?


Маскоўскі Патрыярхат заўсёды быў магутным інструментам уплыву расейскіх уладаў. Ці здаралася, што беларускія праваслаўныя святары дбалі пра інтарэсы Беларусі, а не Расеі, калі гаворка ідзе пра грамадскія ды дзяржаўныя пытанні?

Першая хрысціянская епархія ў Беларусі была створаная ў Полацку ў 992 годзе. Крыху пазней узнікла Тураўская епархія – у 1005 годзе. Тады яшчэ не было падзелу на праваслаўе і каталіцызм. Але з пазіцыі сённяшняга дня мы можам казаць, што гэтыя дзве епархіі былі праваслаўнымі. З таго часу праваслаўе грае важную ролю ў гісторыі Беларусі.

Праваслаўную царкву небеспадстаўна лічаць правадніком інтарэсаў расейскіх уладаў. Але ці было так заўсёды? Як выглядала праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім? Як ужываліся праваслаўныя Рэчы Паспалітае з вернікамі іншых канфесіяў? Хто ў час наступу контррэфармацыі бараніў Праваслаўную царкву са зброяй у руках? Ці існуе дзесьці аўтаномная Юеларуская праваслаўная царква? Якія дачыненні звязваюць Беларускі экзархат Маскоўскага Патрыярхату і Аляксандра Лукашэнку?

Пра гэта пагавораць дактары гістарычных навук Святлана Марозава і Аляксандр Краўцэвіч.

А настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Горадні протаіерэй Георгій Рой распавядзе, што сёння Праваслаўная царква робіць на карысць беларускай культуры.

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 18:50. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

На вокладцы: князь Канстанцін Васіль Астрожскі, Мялецій Сматрыцкі (партрэты невядомых мастакоў), інтэр’ер Свята-Пакроўскага кафедральнага сабору ў Горадні Joshua Zader / commons.wikimedia.org