Ці падтрымае Расея Лукашэнку?


Хаўруснікі Лукашэнкі засталіся толькі ў Расеі. Наколькі трывалы гэты саюз, і ці не будзе каштаваць такое сяброўства занадта дорага абодвум бакам? Пра гэта ды іншае ў «Размове» разважаюць Віталь Цыганкоў і аналітык BISS Вадзім Мажэйка.

Дачыненні з краінамі Захаду ды ЗША даюцца афіцыйнаму Менску з усё большымі цяжкасцямі. На яго баку засталася толькі Расея. Але не надта зразумела: надзейны гэта партнёр ці выпадковы спадарожнік.

«Расея дала Лукашэнку толькі вельмі гамеапатычныя дозы падтрымання, каб усё не ляснулася наўпрост сёння ці заўтра. У тым ліку не ляснуліся выплаты за пазыкі расейскім кампаніям. Таму гэта вельмі хісткае падтрыманне. І разам з гэтым падтрыманнем ёсць жа і пагаршэнне ўмоваў: гэта і пагаршэнне ўмоваў для гандлю нафтай, і на газ таксама кошт вырас, і вось гэтая вымушаная пераарыентацыя паставак калію праз расейскія парты. Гэта таксама ўсё элементы не падтрымання, а зусім наадварот, ціску з боку Расеі», – кажа ў «Размове» аналітык BISS Вадзім Мажэйка.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: Mikhail Metzel / TASS / Forum; freepik.com