Хочаш жаніцца – рыхтуйся да вайны. Вяселле Сафіі Слуцкай


У лютым 1600 года Вільню запаланілі войскі. Радзівілы сабралі каля шасці тысяч жаўнераў, Хадкевічы – блізу дзвюх тысячаў. Вызначалася доля найлепшай нявесты ў ВКЛ – князёўны Сафіі з роду князёў Алелькавічаў.

Найлепшаю нявестаю ў ВКЛ на пераломе XV–XVI стагоддзяў была Сафія Алелькавіч, князёўна Слуцкая і Капыльская. Яна вяла свой род ад самога Гедзіміна і была адзінаю дзедзічкаю казачна багатае спадчыны князёў Алелькавічаў. Дзяўчынка асірацела ў 9 гадоў. Спаборніцтва за тое, хто будзе ейнымі апекунамі, выйгралі Хадкевічы.

Далей пачалося змаганне за тое, хто будзе мужам Сафіі. Спярша Хадкевічы дамовіліся аддаць князёўну за Януша Радзівіла. Але потым два магнацкія роды пасварыліся. Хадкевічы пачалі думаць, як адмовіць жаніху. Але Радзівілы не збіраліся адступаць. Іх падтрымалі Сапегі і князі Астрожскія. На баку Хадкевічаў таемна стаў кароль Жыгімонт. Рыхтаванне да вяселля пераўтварылася ў рыхтаванне да вайны.

Чым скончыўся канфлікт паміж магнацкімі родамі? Чаму Сафія Слуцкая была прылічаная да ліку праваслаўных святых? Што сталася са слаўным Слуцкам, створаным княгіняю? Як гісторыкі паспрабавалі забраць яе ў Беларускай праваслаўнай царквы? Гісторыю Сафіі Слуцкай распавядзе гісторык Цімох Акудовіч у новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Wikimedia Commons; Mathieu Bigard / unsplash