Расейскіх турыстаў у Менску загрэблі за панты. Лукашэнка загадаў зняць анты «Працэсы»


Пакуль Раман Галоўчанка паехаў у В’етнам, а беларуская каўбаса заваёўвае свет, расейскіх турыстаў у Менску загрэблі за панты, а Лукашэнка загадаў зняць анты «Працэсы». Чаму Брус Уіліс і Сяргей Бязрукаў не згуляюць ролю Лукашэнкі? Гумар ад «Хай Так TV».

Вядоўцы праграмы – Дзяніс Дудзінскі, Міхась Зуй.

Спецыяльны госць – Андрэй Кашперскі, рэжысёр серыялу «Працэсы».

Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:

  • Пародыя «Рускіх турыстаў у Менску заграблі за панты»
  • «Працэсы» – гэта як «Чорнае люстэрка». Яго героі – амапавец, чыноўнік, кадэбіст і ябацька
  • Лепшы беларускі фільм апошніх гадоў «Код Каіна» («Мы, браты»)?
  • Фільмы «Анастасія Слуцкая» і «На другім беразе»
  • «Патрыятычнае выхаванне», кардонны гледачы і кардонны Лукашэнка
  • Дзеці і КДБ. Што адбываецца ў Наваполацку?
  • Лукашэнка загадаў зняць анты «Працэсы» пра Беларусь. Могуць згуляць Брус Уіліс, Том Круз, Джэкі Чан і Сяргей Бязрукаў?
  • Аляксандр Лукашэнка, Балаба і Курбакоў як акторы
  • Юрый Караеў працытаваў Адольфа Гітлера
  • Лукашэнка і шпіц Умка на хакеі
  • Тэатр юнага гледача паставіў спектакль «Майстар і Маргарыта»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVKTwitter і TikTok.

Калаж з фота: Белсат; Пул первого; UZREPORT TV