Дзве гадзіны выбівалі паказанні пра план «Перамога». Як кашмараць мянты Лукашэнкі.


Данііла Каранкевіча затрымалі нібыта за план «Перамога». «Пакаяннае» відэа сілавікі Лукашэнкі ў Першамайскім РУУС Менску выбівалі дзве гадзіны пры дапамозе электрашокера. Палітзняволены здолеў уцячы з «хатняй хіміі». Новы «Беларус беларусу».

Данііл Каранкевіч быў на працы, калі па яго прыйшлі сілавікі. Павезлі на ператрус дахаты, дзе збівалі на вачах у жонкі. А пасля ў Першамайскім РУУС на ім «правяралі» электрашокер.

«Яны дасталі яго з сейфа і вырашылі праверыць. Аб мяне ён разрадзіўся», – успамінае Данііл і адзначае, што пасля гэтага яго сталі біць нагамі.Катаванні трывалі дзве гадзіны, з Даніілам запісалі нават «пакаяннае» відэа, у якім прымусілі абгаварыць сябе як удзельніка плану «Перамога». Затым былі Валадарка, прысуд – тры гады «хіміі». Але гэтым мянты, бо інакш іх і цяжка назваць, не абмежаваліся: Даніілу пагражала яшчэ і крымінальная справа. Таму ён надумаў пакінуць Беларусь разам з жонкаю Соняй, якая таксама прайшла праз Валадарку.

Цяпер Даніілу і Соні неабходная дапамога ў пошуку працы і жытла, па што яны і звяртаюцца да гледачоў праграмы «Беларус беларусу».

Таксама ў праграме – як гледачы праграмы дапамаглі настаўніку Антону Дзеручэнку, аўтару 23 тысяч артыкулаў у беларускай «Вікіпедыі».

Беларус беларусу
Сябры Мукавозчыка папярэдзілі пра арышт аўтара 23 тысяч артыкулаў «Вікіпедыі»
2023.11.24 17:10

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.