Навошта замежнікі вучаць беларускую мову


Хто лепш валодае беларускаю моваю – беларусы ці замежнікі? Як беларуская мова набліжае Беларусь да Еўропы? Пра гэта ды схаваныя сэнсы нашае роднае мовы распавяла «Мове нанова» філолаг Алена Жывіцкая.

Алена Жывіцкая – філолаг, паліглотка і аматарка беларускага фальклору. Яна захапілася народнымі спевамі ў менскім калектыве «Джамбібум». А яшчэ яна выкладае беларускую мову замежнікам.

Алена патлумачыць, як выхад за звычныя рамкі ўзбагаціў ейны светапогляд і паказаў новыя грані беларускай культуры. Знаёмства з народнымі спевамі адкрыла шмат цікавых словаў і выразаў, кожны з якіх мае сваю адметную гісторыю. А выкладанне беларускай мовы замежнікам дазволіла ўбачыць Беларусь пад новым вуглом.

«Праз літаратуру, мастацтва, праз песні мы даведваемся больш, мы ўзбагачаем наш лексікон і веды, бо за кожным словам – нейкая гісторыя, традыцыя: чаму так, а што гэта значыць, а што гэта за свята. І гэта такое падарожжа, а мы – падарожнікі, якія шукаюць і знаходзяць», – дзеліцца Алена.

Спадзяемся, назіранні Алены пераканаюць вас перастаць баяцца размаўляць па-беларуску і палюбіць беларускую мову.

Загадкі беларускай гісторыі
Ці трэба вярнуць у школу ўрокі народных спеваў?
2021.04.13 18:30

У граматычнай частцы пагутарым пра дзіўныя і незразумелыя польскія словы ў беларускіх прыказках і прымаўках.

Аматар – рус. любитель

Гурток – рус. кружок

Журбота – рус. грусть

Ружа – рус. роза

Спалучацца – рус. соединяться

Асалода – рус. наслаждение

Вопратка = верхняе адзенне

Веды – рус. знания

Схаваныя сэнсы – рус. тайные смыслы

Падарожнік – рус. путешественник

Штораз = кожны раз

Досвед = вопыт

Замежнік – рус. иностранец

Здарацца – рус. случаться

Спатрэбіцца – рус. понадобиться

Узровень – рус. уровень

Перакладаць – рус. переводить

Імкненне – рус. стремление

Відавочны – рус. очевидный

Пераблытаць – рус. перепутать

Дзеяслоў – рус. глагол

Распрануцца – рус. раздеться

Вымаўленне – рус. произношение

Гоман = шум, крык

Сучасны – рус. современный

Спаткацца = сустрэцца

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: ©chris / AdobeStock