Расейцы пачалі варыць згушчанку ў кратары вулкану! І гэта не жарт! Улады Беларусі ўжо адрэагавалі. «Хай так TV» сабраў выказванні і прапановы, якімі чыноўнікі спрабуюць перадухіліць эканамічны трындзец рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі прааналізавалі гучныя заявы высокапасадных лукашыстаў. Чаму Качанава хоча змабілізаваць дзяцей для бітвы за ўраджай? Чаму расейскі віце-прэм’ер Мантураў паабяцаў перавесці расейцаў на мяса «лічынак мухаў»? Ад чаго звольніў суддзяў Лукашэнка? Што сушылі і што курылі на Быхаўскім агароднінасушыльным кансервавым заводзе стваральнікі першага беларускага робата?
Тым часам расейцы ўсё едуць у Беларусь: «Расея, гудбай! Беларусь, мяне не выдавай!» І хто цяпер «малодшы брат»? Хто чыю мову будзе вучыць? Правільна! «Я ў Калінкавічах пачакаю, я залягу на дно ў Барані, ці Бабруйску, ці ва Уздзе», – пяюць ужо па-беларуску расейцы, якія хаваюцца ад мабілізацыі.
Дарэчы, Дзяніс Дудзінскі прыдумаў падарыць жонцы торф!
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: duma.gov.ru; president.gov.by; Vasily Fedosenko / Reuters / Forum