Наш сённяшні герой распавёў нам пра пекла катаванняў затрыманых у Жодзіне. Сам ён дапамагаў пацярпелым. За гэта былыя калегі называлі яго пацуком і дэмаралізавалі. Нягледзячы на страх і пагрозы, Максім (імя змененае дзеля бяспекі) звольніўся з органаў. І цяпер вымушаны шукаць дапамогі, таму звярнуўся ў нашую праграму.
«Я былы кадэт, таму словы «гонар», «абавязак», «свабода» для мяне не пусты гук. Тое, што адбывалася ў турмах, – гэта пекла і жах. Я не мог гэтага вытрываць. Ім падабалася біць людзей, яны хваліліся: хто каго і як пабіў ці катаваў. Мяне ж называлі пацуком і прыніжалі. Я хацеў звольніцца адразу пасля выбараў, але мне пагражалі», – расказвае герой.
Максім падтрымліваў затрыманых: супакойваў, даваў лекі. А яны дапамаглі яму звольніцца. Пасля гэтага Максім вымушаны хавацца. Яго не бяруць на працу, бо мае вайсковую спецыяльнасць, а ў органах на дзяржаву працаваць не хоча.
«Вось калі зменіцца ўлада – вярнуся ў структуру і, можа, даслужуся нават да генерала. Мне не страшна, што яны са мною могуць зрабіць, я ж кажу праўду!» – зазначае Максім.
Хлопец марыць скончыць курсы праграмавання, атрымаць кансультацыю ў крутых адмыслоўцаў у сферы IT. А таксама ягоная мара – камп’ютар.
Калі вы хочаце падтрымаць Максіма ці іншых нашых герояў (гэта можна зрабіць як публічна, так і ананімна) з любога пункту свету – лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Таксама Максіма можна падтрымаць матэрыяльна на сайце «BySol».
Далучайся да нашай суполкі ў Facebook.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце кожную пятніцу а 18:50 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, наYouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.