Ці ёсць нешта агульнае паміж беларусамі і ябацькамі?


У рэакцыях на цяперашнюю беларускую рэчаіснасць раз-пораз гучаць абсалютна супрацьлеглыя думкі. З аднаго боку, маўляў, ну як гэтыя звяры могуць гэтак па-нялюдску абыходзіцца з мірнымі суграмадзянамі? Як, здавалася б, беларускія ўлады і беларускія сілавікі могуць душыць усё беларускае? І як гэтых беларусафобаў наагул можна называць беларусамі?

А з другога боку адначасова гучыць, што з таго боку барыкадаў таксама беларусы, яны таксама ахвяры і закладнікі Лукашэнкі і цяперашняга гістарычнага моманту. І, маўляў, не трэба адмаўляць ім у праве называцца беларусамі, каб пазбегчы расколу ў нашым грамадстве і, як вынік, нават грамадзянскай вайны.

Пра гэта ды не толькі Валер Руселік гутарыў у «Размове» з дэпутатам Вярхоўнага Савету ХІІ склікання, журналістам і пісьменнікам Сяргеем Навумчыкам.

Некаторыя думкі, якія агучыў Сяргей Навумчык у праграме:

  • Вы калі-небудзь чулі ад старшыні КДБ, высокага чыноўніка ці прапагандыста – вы чулі хоць адное беларускае слова не ў здзеклівай форме?
  • На Акрэсціна збівалі за беларускую мову. Гэта ўжо практычна генацыд.
  • Падзел краіны быў здзейснены праз рэжым Лукашэнкі.
  • У 1993 годзе 80 % вучняў пайшлі ў беларускамоўныя класы.
  • Усе 27 гадоў кіравання Лукашэнкі беларуская мова знішчалася, заганялася ў гета.
  • Я вельмі сумняюся, што цяпер магчымае прымірэнне, бо цяпер ідзе адкрыты пераслед тых, хто вызнае нацыянальныя каштоўнасці.

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».