Навошта Лукашэнка сустракаўся з княгіняй з Бельгіі


Князь Альбэрт Чацвярцінскі дапамагаў рэпрэсаваным беларусам і заснаваў фонд «Prometeusz» для дапамогі сталым людзям. Ягоная сястра Ізабэля родам з Жалудка, якому дапамагала амаль 30 гадоў. Але супраць выступіў Лукашэнка. Новае выданне «Беларус беларусу».

«Аднойчы затрымалі транспарт з рыштункам для шпіталю і сказалі, што цяпер нельга прыязджаць. Мая сястра пра гэта даведалася. Усе сябры і ўся сям’я казалі: досыць, кінь ужо. А яна не, уперлася і атрымала статус бельгійскага дыпламата. І яе прыняў Лукашэнка», – распавядае князь Альбэрт Чацвярцінскі пра сваю сястру Ізабэлю (1934–2017).

У Жалудку да сёння захаваўся палац Святаполк-Чацвярцінскіх, які раней належаў і роду Тызэнгаўзаў. Ён вядомы здымкамі ў ім фільму «Масакра» і часта з’яўляецца ў Instagram падарожнікаў па Гарадзеншчыне. Яго апошняга ўладальніка Людвіга Рудольфа Святаполк-Чацвярцінскага (1877–1941) затрымлівалі бальшавікі, але ён здолеў вырвацца з іхных рук і быў забіты нацыстамі ў Асвенціме.

Ягоныя нашчадкі – Альбэрт і Ізабэля Чацвярцінскія – з атрыманнем Беларуссю незалежнасці пачалі дапамагаць роднаму паселішчу. Але перашкодаю на гэтым шляху стаў Аляксандр Лукашэнка. Што прыйшлося зрабіць Ізабэлі Чацвярцінскай, каб надалей дапамагаць Жалудоцкаму гарадскому шпіталю? Глядзіце ў новым выданні праграмы Валярыны Куставай «Беларус беларусу».

Альбэрт Чацвярцінскі пасля падзеяў 2020 года актыўна дапамагаў беларускім уцекачам, а таксама ён вядомы як заснавальнік фонду «Prometeusz dla Seniorów», які дапамагае сталым людзям. Альбэрт Чацвярцінскі разам з кіраўніцаю фонду Мунсэрат Грас Граўпэрай распавёў пра дзейнасць фонду і папрасіў дапамогі – або валанцёрскай (калі вы ў Варшаве), або фінансавай (напрыклад, у Польшчы можна пералічыць на дапамогу фонду частку PIT – падатку на прыбыткі фізічных асобаў у Польшчы).

Prometeusz dla seniorów

+48 797 766 649

Аўторак: 14:00–16:00

Чацвер: 14:00–16:00

Банкаўскія рэквізіты:

IBAN PLN: PL66 1050 1012 1000 0090 3006 5230

SWIFT: INGBPLPW

IBAN EUR: PL03 1050 1025 1000 0090 8176 9953

SWIFT: INGBPLPW

ING Bank śląski S.A.

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: «Дзянніца»