Мікола Гусоўскі. Як зубр стаў сімвалам Беларусі


500 гадоў таму выйшла «Песня пра зубра» Міколы Гусоўскага, пра асобу якога мы амаль нічога не ведаем. І як не дзіўна, сёння гэты твор зноў актуальны.

«Дзяржава больш абапіраецца на мужнасць духу, чым на сілу цела», – пісаў Мікола Гусоўскі ў сваім творы «Песня пра зубра».

Паэма пабачыла свет у 1523 годзе ў Кракаве і была напісана па прапанове папы рымскага Льва Х. Мікола Гусоўскі пазнаёміўся з ім падчас дыпламатычнай місіі ў Рым на чале з мецэнатам Эразмам Вітэліям Цёлакам. Твор паўстаў на класічнай лацінскай мове і выдадзены дзякуючы падтрымцы вялікай князёўны Боны Сфорцы.

Як паўстаў гэты твор? Якія таямніцы ён хавае? Чаму праслаўляў вялікага князя Вітаўта і зрабіў нашым брэндам зубра?

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commos