Беларусы за мяжою зрабіліся сілаю, з якою лічацца


Беларусы стварылі магутную сетку арганізацыяў, якая прыцягнула ўвагу замежных палітыкаў да Беларусі і паказала ўкраінцамі, што беларусы ім не ворагі – а браты. Як гэтая сетка ўзяла сілу, разбіралася «Мова нанова».

Госця гэтага выдання – грамадская актывістка, валанцёрка Стася Гліннік. Яна – адна з заснавальніц Беларускага моладзевага хабу і арганізатарка шматлікіх беларускіх акцыяў у Варшаве.

Насамрэч, Стася хацела б зрабіць кар’еру ў навуцы – яна вельмі любіць біялогію і хімію. Але сумленнаму беларусу цяжка ўнікнуць канфлікту з рэжымам Лукашэнкі. Цяпер яна не можа прыехаць у Беларусь праз «экстрэмісцкі» артыкул 361.1 КК РБ: «удзел у экстрэмісцкім фармаванні».

«Калі б не было гэтага артыкулу, было б нават неяк сорамна: неяк няёмка ў Беларусі цяпер быць беларусам без крымінальнага артыкулу», – іранізуе Стася.

Праз крымінальны пераслед Стася не змагла прысутнічаць на пахаванні свайго дзядулі, Станіслава Шушкевіча. Стрымліваць сябе даводзілася нават у размовах. Каб абараніць яго і сваіх родных, яна нічога не распавядала пра сваю грамадскую дзейнасць – яны даведваліся пра ўсё толькі з інтэрв’ю.

Стася распавяла нам пра грамадскую дзейнасць беларусаў у Польшчы, дзякуючы якой не трэба «з усімі пытаннямі пісаць Святлане Ціханоўскай». Ці ўплываюць грамадскія акцыі на палітыку? Ці ёсць нейкі вынік ад маршаў са сцягамі пад гукі барабанаў? Што рабіць, калі хочаш змяніць грамадства, але перажываеш, што не маеш ані часу, ані сілаў? Чаму Стася лічыць, што беларускія арганізацыі прайшлі выпрабаванне вайной?

Намагацца – рас. стараться

Асяроддзе – рас. окружение

Натхняць – рас. вдохновлять

Удасканальванне – рас. усовершенствование

Вакол = кругом

Схіліць – рас. склонить

Грамадская дзейнасць – рас. общественная деятельность

Налепкі = наклейкі

Распаўсюджваць – рас. распространять

Прысутнічаць – рас. присутствовать

Артыкул – рас. статья

Сорамна – рас. стыдно

Няёмка – рас. неудобно

Варта – рас. стоит

Пераканаць – рас. убедить

Шлях – рас. путь

Суполка – рас. сообщество

Існаваць – рас. существовать

Атрымлівацца – рас. получаться

Засведчыць = заявіць

Уплываць – рас. влиять

Лічыцца – рас. считаться

Мерапрыемства, імпрэза – рас. мероприятие

Патрабаваць – рас. требовать

Твар – рас. лицо

Уцякач = бежанец

Абавязкі – – рас. обязательства

Цягам – рас. в течение

Супраца – рас. сотрудничество

Звярнуцца – рас. обратиться

Адказ – рас. ответ

Кіраваць – рас. направлять

Рэчы – рас. вещи

Ставіцца – рас. относиться

Тлумачыць – рас. объяснять

Падзея – рас. событие

Наўкола – рас. вокруг

Нагадваць = напамінаць

Кіраўнік– рас. руководитель

Небяспечна – рас. опасно

Ганарыцца – рас. гордиться

Бяспека – рас. безопасность

Адчуванне – рас. ощущение

Парада – рас. совет

Атрымаць у спадчыну – рас. получить в наследство

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю а 18:10 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: uniannet/Telegram; Nataliya Fedosenko / Mikhail Metzel / TASS / Forum