Бізнесовец Аляксандр Кныровіч распавёў, як даваў хабары


У першым выданні новага сезону «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе беларускі бізнесовец Аляксандр Кныровіч.

Бізнесовец адкажа на пытанні, якія даслалі нашыя гледачы. Даваў хабар ці адкаты дзяржаве? Ці ведае выпадкі махлярства сярод калегаў?

«Гэта сорамна ўзгадваць, з гэтым складана жыць, але тут у мяне ёсць выбар, ці спрабаваць гуляць у гульню на тэму, што я жыў у Беларусі і вёў там сумленны бізнес. І вядома, што гэта будзе гульнёй, бо кампанія была вялікай, мы працавалі з дзяржаўнымі замовамі. У мяне ёсць тлумачэнне, што калі мне даводзілася дзесьці плаціць, то я ў любым выпадку быў на канкурэнтным рынку. […] Але на прамое пытанне «даваў я хабары?» прамы адказ: даваў», – прызнаецца нам Аляксандр Кныровіч.

А таксама даведаемся ў праграме «Шчыра кажучы» пра стаўленне Аляксандра Кныровіча да Лукашэнкі і Ціханоўскай і пра тое, ці мае бізнесовец прэзідэнцкія амбіцыі.

Belsat.eu