Астролаг: Наступных прэзідэнцкіх выбараў можа і не быць


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе астролаг Наталля Люткевіч.

Лічыць астралогію лжэнавукай – або верыць зоркам? Ці сапраўды дзякуючы астралогіі можна даведацца будучыню і пабачыць дату смерці?

А вы даведваліся дату смерці Лукашэнкі?

«У мяне муж мацнейшы ў палітыцы. І ён, у прынцыпе, адразу сказаў, што гэтая дата нараджэння, якая ў яго ёсць, даступная ў «Вікіпедыі», яна змененая, гэта не ягоная дата нараджэння сапраўдная. Як і ў Сталіна, так. Таму, фактычна, няма сэнсу рабіць якія-небудзь прагнозы».

А вось ці будуць выбары ў Беларусі, залежыць ад Расеі, бо 2024 год будзе знакавым, кажа астролаг.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці кажуць праўду карты таро?
  • Што параіць астролаг, калі вы наважыліся на пераезд? 

Belsat.eu