Князь Рагвалод з Полацку. Першы ў пантэоне беларускай гісторыі


Рагвалод – першае імя ў пантэоне нашай гісторыі. Легендарны князь Полацку, пачынальнік княскай дынастыі, ад якой вядзе пачатак беларуская дзяржаўнасць. Кім ён быў насамрэч і адкуль прыбыў да нас?

Дату першай згадкі Полацку (862 год) вучаць у школе на гісторыі як табліцу множання на матэматыцы. Тое ж з гісторыяй князя Рагвалода ды ягонай дачкі Рагнеды і ўнука Ізяслава. Сам Рагвалод, як заўважае вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч, наўрад ці мог сабе ўявіць, што станецца гістарычным пунктам адліку для такога народу, як беларусы. Але факт застаецца фактам: у 970-ыя гады ў нашым Полацку з’явіўся князь Рагвалод, якога запрасілі палачане на княжанне. І гэта тады, калі на ўсёй прасторы ад Балтыйскага да Чорнага мора панавала дынастыя Рурыкавічаў, дзякуючы якой за тутэйшымі землямі замацавалася назва Русь. Як так сталася? Хто такія вікінгі і адкуль прыйшоў да нас Рагвалод? Чаму ён апынуўся ў Полацку? Што значыць ягонае імя? Дзе, паводле легенды, пахавалі Рагвалода і ягоных сыноў? Гісторыю полацкага князя Рагвалода глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».

«Ёсць у гэтай жорсткай гісторыі пэўны сімвалізм. Наступныя тысячу гадоў дзяржаўнасць тутэйшага народу рэгулярна гвалцяць, прымушаючы да розных саюзаў, якія ў перспектыве абяцаюць толькі смерць дзяржаўнасці. Але дзіўным чынам тутэйшая дзяржаўнасць заўсёды аднаўляецца без усялякіх войнаў і паўстанняў праз цярпенне, любоў і самаахвярнасць. Наканаванасць гэта ці супадзенне, пакажа бліжэйшы час», – кажа вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч.

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: nlb.by; Wikimedia Commos