Лукашэнка ўжо набыў квіток на «Тытанік»


Калі варта запускаць рэалізацыю плану «Перамога»? Ці вымусіць Пуцін Лукашэнку правесці мабілізацыю? Што будзе рабіць Лукашэнка ў выпадку паразы Расеі ў вайне? Чаму Ілан Маск прапаноўвае перамовы з Пуціным? Адказаў на гэтыя ды іншыя пытанні шукалі ўдзельнікі чарговага выдання праграмы «Без акрэдытацыі»:

медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі, сузаснавальнік Reform.by Аляксандр Атрошчанкаў і прадстаўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Валер Мацкевіч.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Валер Мацкевіч

  • У план «Перамога» запісаліся да 200 тысячаў чалавек
  • Украіна будзе мець поўнае права ўдарыць па аб’ектах у Беларусі: НПЗ, чыгуначных вузлах, аэрадромах
  • Лукашэнка да апошняга будзе казаць пра адсутнасць мабілізацыі ў Беларусі, нават у той момант, калі яна будзе актыўна адбывацца

Аляксандр Атрошчанкаў

  • Цяпер не найлепшы момант для масавых дзеянняў, гэтак можна толькі падставіць актыў, які застаецца ў Беларусі
  • Лукашэнка – адрыжка камуністычнай сістэмы і прадукт адмоўнай селекцыі
  • Лукашэнка рыхтуе сваіх сілавікоў да паразы Расеі ў вайне

Паўлюк Быкоўскі

  • У краінах постсавецкай прасторы армія палітычнага значэння не мае, таму армія была заўсёды на галодным пайку, і ініцыятывы там няма
  • Украінцам няма сэнсу бамбаваць беларускія НПЗ, бо беларуская салярка дагэтуль паступае ва Украіну
  • Параза Расеі ў вайне не гарантуе зрынання рэжыму Лукашэнкі – ужо цяпер ён рыхтуецца да такога сцэнару

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў праграме «Без акрэдытацыі».

Belsat.eu