У Беларусі – эканамічны Робін Гуд


Упершыню за доўгі час у нашай краіне зафіксаванае падзенне афіцыйнага намінальнага сярэдняга заробку, гэта адбылося ў жніўні. Чым патлумачыць такі парадокс, калі экспарт паспяхова расце, а інвестыцыі і заробкі падаюць? Як уплывае на беларускую эканоміку зацыкленасць Лукашэнкі на пытаннях сельскай гаспадаркі? Чаго чакаць ад новай пенсійнай рэформы, якую прапаноўваюць улады?

Адказваў на гэтыя ды іншыя пытанні госць «Размовы» Віталя Цыганкова – беларускі эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік цэнтру «BEROC» Леў Львоўскі.

Некаторыя выказванні, агучаныя Львом Львоўскім падчас праграмы:

  • Цяпер мы дайшлі да канца перыяду, які мы называем «малым экспартным цудам»
  • На пачатку наступнага года чакаюцца першыя эфекты ад санкцыяў Захаду
  • Беларуская эканоміка – пераймальніца савецкай, дзе ўсё не тое, чым здаецца
  • Як я жартую, цяпер тыя, хто не хацеў ехаць у Польшчу працаваць у полі за грошы, будуць рабіць тое самае ў Беларусі задарма
  • Шматвектарная палітыка Лукашэнкі ператварылася ў аднавектарную

«Размову» цалкам глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».