Чыноўнікі зноў спазніліся з рэанімацыяй эканомікі


Упершыню за доўгі час улады прыступаюць да пераўтварэння вельмі важных галінаў беларускай эканомікі. У прыватнасці – падатковая і пенсійная сістэмы. Пра гэта гаварылі даўно, але прыступаюць толькі цяпер. Чаму? Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым».

Чыноўнікі прапаноўваюць падняць стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў. Наагул адмяніць адзіны падатак для індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта прагрэсіўны шлях? Тлумачыць эканаміст Сяргей Чалы:

«Даволі правільная ідэя рэалізуецца ў вельмі неспрыяльных умовах. Бо куды прапануюць пераходзіць людзям? У малое прадпрымальніцтва?»

Усе папярэднія падатковыя ільготы для прадпрымальнікаў былі для таго, каб іх падтрымаць у цяжкі час. Але цяпер, падобна, і ёсць той цяжкі час, калі іпэшнікам неабходнае падтрыманне.

Падымуць падаткі на бізнес за кошт скарачэння ільготных сегментаў. Да прыкладу, чарговы падатак на нерухомасць.

«У нас галоўны ўпор робіцца на фіскальную бок падатку: вельмі грошы патрэбныя. Гэта інструмент сацыяльнай палітыкі, сутнасць, якога пераразмеркаванне сродкаў. Павінна быць прагрэсіўная шкала як на даходы фізічных асобаў, так і на нерухомасць. (…) А ў нас асноўны цяжар ляжа якраз на тых, хто валодае адзіным жытлом. Сацыяльная функцыя відавочна не выконваецца».

Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»:

  • Пра якія настроі сярод чыноўнікаў кажа выцек «Дакументаў Пандоры»?
  • Абрынуліся кошты на другасным рынку нерухомасці?
  • Улады саспелі да пенсійнай рэформы?

Belsat.eu