«Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне», – былы стралок палка Каліноўскага


Сваімі наймацнейшымі ўражаннямі ад вайны з намі падзяліўся былы стралок палка Каліноўскага, з якім мы сустрэліся ў Вільні каля помніку паўстанцам 1863 года.

Hавiны
Помнік паўстанцам 1863 года, урачыста адкрыты ў Вільні, могуць знесці…
2024.03.27 15:08

Сашко – пазыўны нашага героя. Упершыню з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі ён сутыкнуўся ў 2017 годзе на Маршы дармаедаў. У 2020 годзе ён таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі.

Калі Пуцін скарыстаў Беларусь як плацдарм для ўварвання ва Украіну, Сашко пастанавіў, што будзе ваяваць. Ён захацеў далучыцца да іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія пачалі фармаваць беларускія часткі. Выбраў батальён імя Кастуся Каліноўскага.

Сашко прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце, ён пабачыў, колькі гора прынеслі расейскія захопнікі. Але гэта не пахіснула веру ваяра ў перамогу над «рашысцкаю ардою».

«І Каліноўскі, і Рада БНР ведалі, што патрэбнае моцнае войска. Цяпер нашая армія фармуецца ва Украіне – з рознымі беларускімі падраздзяленнямі. Гэта не толькі ПКК, але шмат людзей ваююць у другіх структурах. Таму трэба не забывацца пра дапамогу ім», – нагадвае Сашко.

Наш герой заклікае апазіцыю заняцца праблемай ветэранаў, якім трэба будзе вяртацца да мірнага жыцця пасля перамогі. З чым сутыкаецца франтавік пасля вяртання дамоў, нам распавёў былы каліновец на пазыўны Хобіт у адным з мінулых выданняў праграмы.

Падрабязней – у нашай праграме.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Полк Каліноўскага / Facebook