Лукашэнка спрабуе спыніць катастрафічны адток кадраў з ІТ-сферы. Разбіраемся ў праграме «Эканоміка з Чалым»:
Напрыклад, вяртае льготы Парку высокіх тэхналогіяў. Але гэтыя льготы не падобныя да тых, што першапачаткова абяцалі ПВТ. Бо там навечна ім давалі паслабленне ў падаходным падатку.
Потым гэтую льготу Лукашэнка забраў. А Акадэмія навук спрабуе давесці Лукашэнку, што нешта робіць у ІТ-сферы. Праўда, чужымі рукамі, кажа эксперт Фёдар Паўлючэнка:
«Акадэмія навук вельмі доўга скардзілася, што буйныя IT-кампаніі адбіраюць кадры. І адпаведна, ідэя была, каб нядрэнна б заплаціць за іхную падрыхтоўку, а потым, калі хочаце, карыстайцеся імі. Да вайны гэта была адна гісторыя, ішло проста паступовае вымыванне праграмістаў, спецыялістаў высокага класу за мяжу, цяпер гэта сапраўдныя ўцёкі. І памяняўся цалкам канцэпт. Сам Парк высокіх тэхналогіяў, на мой погляд, наогул страціў усякі сэнс».
Бягуць праграмісты не толькі з Беларусі, але і з Расеі. Цяпер пытанне: хто хутчэй пераманіць праграмістаў: Расея беларускіх, ці Беларусь расейскіх?
Таксама ў праграме «Эканоміка з Чалым»: