Фемінітывы і фемінізацыя беларускай мовы


Дзякуючы Ангеле Мэркель у шмат якіх мовах замацавалася слова «канцлерка». Для нас гэта было б натуральна, калі б не ўплыў расейскай мовы. Чаму па-расейску мы кажам, што Святлана Ціханоўская – «национальный лидер», а па-беларуску – «нацыянальная лідарка»?

Адметная прыкмета беларускай мовы – наяўнасць асабовых назоўнікаў, якія акрэсліваюць людзей паводле прафесіяў ці спецыяльнасцяў, не толькі мужчынскага, але і жаночага роду. Напрыклад, прэзідэнтка, дырэктарка, фатографка. Гэткія назоўнікі называюцца фемінітывамі.

Фемінітывы – натуральныя з’ява для беларускай мовы. Для нас яны гучаць нейтральна. А вось у расейскай мове часта маюць іранічны ці нават здзеклівы характар. І гэта адно з грунтоўных адрозненняў беларускай мовы ад расейскай.

Гучыць файна: беларуская граматыка імкнецца да гендарнай роўнасці, таму існуюць словы «дырэктар» і «дырэктарка». А што рабіць, напрыклад, са словам «пасол»? Якая будзе жаночая форма – пасолка? Пасліца? Пасліха? І ці можна сказаць «дырэктарыха» замест «дырэктаркі»?

Разабрацца ў тэме фемінітываў нам дапаможа сацыялінгвіст, палітолаг і культуролаг Уладзіслаў Гарбацкі.

Выбітны – рус. выдающийся

Назоўнік – рус. существительное

Пасада – рус. должность

Не зважаючы – рус. не обращая внимания

Вынішчыць – рус. уничтожить

Выкарыстанне – рус. использование

Адлюстроўваць – рус. отражать

Светагляд = светапогляд, карціна свету

Сумысля = спецыяльна, наўмысна

Дакладнасць – рус. точность

Пабрацца шлюбам = ажаніцца, выйсці замуж

Блытаніна – рус. путаница

Сэнсавы – рус. смысловой

Удакладненне – рус. уточнение

Суразмоўца – рус. собеседник

Адпаведнік – рус. соответствие

Чыннік = фактар

Уплыў – рус. влияние

Крыза = крызіс

Расплюшчваць = раскрываць вочы

Рэшткі – рус. остатки

Адрознасць – рус. отличие

Зброя – рус. оружие

Пільнаваць = сачыць – рус. следить

Бездзяржаўнасць – рус. бесгосударственность

Шматсэнсоўнасць – рус. многосмысленность

Карабаціць – рус. коробить

Лятак = самалёт

Наватвор = новастворанае слова

Раіць – рус. советовать

Пашана – рус. почет

Грэблівы – рус. пренебрежительный

Зневажальны – рус. унизительный

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.