«Хлопцы вернуцца з Украіны – пойдзем на Маскву!» – расеец. Сатырычнае шоу


У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:

  • З новым паўночнакарэйскім годам, дарагія расейцы!
  • Спецыялісты «Вечаровага шпілю» расшыфравалі сапраўдны сэнс віншавання Пуціна
  • «Мобікі» Макееўкі вярхоўнаму галоўнакамандуючаму «Мы, вядома, адразу ў рай, а ты, не думаем, што таксама!»
  • Колькі ж чалавек загінулі пры абстрэле ПТВ у Макееўцы?
  • Ці гатовы Шайгу замяніць Кабзона?
  • Ударым «Блакітным агеньчыкам» па бездухоўнасці!
  • Вызначаныя намінанты ФСОскару!
  • Генералам РФ пашылі жаночыя мундзіры!
  • Кабаева зрабіла новую стрыжку!
  • ПВК Вагнера разаслала падарункі сем’ям сваіх байцоў!
  • Прыгожын распавёў пра расцэнкі на гарматнае мяса!
  • Расяянка распавяла, што з нецярплівасцю чакае другой хвалі мабілізацыі!
  • У Расеі з’явіўся яшчэ адзін філосаф Салаўёў
  • Расеец: «Мабілізуюся, калі пачнецца грамадзянская вайна!»
  • Прарыў у беларускай медыцыне!
  • У Беларусі з’явіліся новыя Кашпіроўскі і Чумак!
  • Мабілізацыя ў Беларусі: найжорсткі набор у снайперы для Лукашэнкі
  • «Я хмарка-хмарка-хмарка!» NATO падрыхтавала для праверкі СПА РФ не толькі баявых камароў!
  • Хто дапаможа Пуціну даляцець да Марса і Луны?
  • Расейскія пенсіянеры прамоклі пад залатым дажджом!
  • «З Мілану ў Цюмень і… назад!» Неверагодныя прыгоды расяянкі ў Расеі
  • Калі пакажуць «Лебядзінае возера»? Астралагічны прагноз ад Дзмітрыя Танковіча
  • Трое ў лазні без гальштукаў і мікрафонаў. Хто рыхтаваў замах на Пуціна?
  • Справа Ярмошынай жыве!
  • Мэрыя Масквы: «Спачатку планавалі гулянні, потым арышты, потым вырашылі сумясціць»!
  • Дзед МароZ на варце Пуціна! Стала вядома, за які вершык Дзед Мароз збіў масквіча
  • Паліцыя паставіла на ўлік хлопчыка, які папрасіў заканчэння вайны ў новым годзе!

Аўтар і вядучы праграмы – Алесь Карніенка.

Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Варвара Камінская / Wikimedia Commons; Alexander Ermochenko / Reuters