Пра агента ГУБАЗiКу, Франака Вячорку і Аляксандра Азарава – на паліграфе Яніна Сазановіч


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні пройдзе Яніна Сазановіч, стваральніца праектаў «Дзікае паляванне» і «Карнікі Беларусі».

Каманда «Чорная кніга Беларусі» ў сваіх шэрагах выявіла агента ГУБАЗіКу, аднак ні «ByPol», ні «Інфапойнт» своечасова не адрэагавалі, праз што пацярпелі людзі ў Беларусі.

«Людзі з’язджалі, з’язджаюць, людзей саджаюць у турмы, працягваюць саджаць у турмы. Ведаеце, калі толькі ўсё пачыналася, мы неяк размаўлялі з кімсьці і казалі аб тым, што самае страшнае будзе, калі людзі пачнуць выходзіць, адседзеўшы ўсе тэрміны».

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці хоча Яніна вярнуцца ў Беларусь?
  • Ці хацела б атрымаць памілаванне ад Лукашэнкі?
  • Які быў ейны заробак як рэдактаркі ў «ЧКБ»?

belsat.eu