Беларусь чакае лёс Украіны? Навошта Лукашэнка насамрэч паляцеў у Кітай? Усаў vs Сіўчык


Рэжым Лукашэнкі можа абрынуцца ў любы момант, асабліва калі свет на парозе новай сусветнай вайны, мяркуе Вячаслаў Сіўчык. Беларусь чакае лёс Украіны, а Лукашэнка можа пратрымацца ва ўладзе да 2030 года, мяркуе Павел Усаў. Новы «Двубой».

«Трансфармацыя палітычнай сістэмы можа працягнуцца некалькі гадоў. І самае галоўнае, каб у перыяд сыходу Лукашэнкі ці распаду сістэмы да ўлады прыйшлі адказныя людзі і пачалі будаваць сістэму права і палітычныя інстытуты, якія б стабілізавалі дэмакратычныя інстытуты ў Беларусі. Пры гэтым калі пагоршыцца эканамічная сітуацыя, калі застануцца вялікія ўплывы Расеі, расейская, умоўна, імперыя захавае свой кшталт, то выклікі для дэмакратыі будуць даволі сур’ёзныя», – тлумачыць Павел Усаў.

Палітолагу задалі пытанне:

– Як вы думаеце, колькі Лукашэнка яшчэ будзе кіраваць Беларуссю?

– Зыходзячы з сённяшняй геапалітычнай сітуацыі, як максімум да 2030 года.

– А мінімум?

– Як мінімум, да заканчэння паспяхова вайны ва Украіне. Скажам так, 2026 год.

Дык навошта Лукашэнка паляцеў у Кітай? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.