Што хавалі літоўскія магнаты ў абарончай царкве


Дабравешчанская царква Супраслеўскага манастыра была пабудаваная як абарончая, то бок яна магла бараніцца як сапраўдны замак. Гісторыкі дагэтуль не вызначыліся, які вораг пагражаў манахам у самым сэрцы Рэчы Паспалітае.

Дабравешчанская царква ўважліва даследавалася, паколькі яе давялося аднаўляць. Не рэстаўраваць, а менавіта будаваць нанова. Калі гітлераўцы адступалі з мястэчка Супрасль у 1944 годзе, яны замініравалі царкву. Яе не ўдалося ўратаваць, як уратавалі, напрыклад, ратушу ў Бельску. Царква была ўзарваная, і ад яе засталася толькі гара цэглы і некалькі слупоў.

Дзякуючы намаганням польскіх рэстаўратараў пад кіраўніцтвам Уладзіслава Пашкоўскага (1905–1982), які раней працаваў у Вільні, атрымалася ўратаваць 30 фрагментаў фрэсак, што ўпрыгожвалі царкву. З гэтага пачалася карпатлівая праца аднаўлення святыні.

Пра гісторыю будаўніцтва, разбурэння і аднаўлення Дабравешчанскай царквы распавялі ігумен манастыра Панцеляймон і гісторык Антон Мірановіч.

Абарончая царква – рэдкі помнік архітэктуры. Але калі ведаць, дзе шукаць, можна знайсці іншыя прыклады фартыфікаваных святыняў. Адзін з іх – касцёл у Камаях.

Загадкі беларускай гісторыі
Скарбы касцёлу-замку ў Камаях
2020.10.06 08:30

Праграма «Загадкі беларускай гісторыі» выходзіць на «Белсаце» кожны панядзелак а 19:10. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.

Віртуальная мапа «Загадак беларускай гісторыі»:

Калаж з фота: Jason Wong / unsplash