Аляксандр Чарвякоў. Вярнуў адабраныя Расеяй землі. Першы кіраўнік БССР


Аляксандр Чарвякоў – першы кіраўнік БССР, пры ім была беларусізацыя. Вярнуў адабраныя Расеяй землі (узбуйненне БССР). Кастрычніцкая «рэвалюцыя» (7 лістапада) адкрыла яму шлях. Сталін падтрымліваў яго, а затым знішчыў.

Вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч задаецца пытаннем: Аляксандр Чарвякоў – герой ці антыгерой нашае гісторыі? З аднаго боку, вымушаны сталініст, быў на чале краіны ў самыя цёмныя гады. З другога – праводзіў беларусізацыю і адстаяў тэрыторыю БССР. Ён меў найлепшыя беларускія рысы – спакой, удумлівасць і стратэгічны падыход. З нагоды дня Кастрычніцкай рэвалюцыі, дакладней, перавароту, што ў цяперашняй Беларусі адзначаецца як дзяржаўнае свята, мы ўзгадваем гэтае важнае імя нашае гісторыі.

Вусы Скарыны
Вацлаў Ластоўскі. Знайшоў крыж Еўфрасінні Полацкай і «адкрыў» Каліноўскага
2023.10.23 16:20

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны»:

  • Чаму Кастрычніцкая рэвалюцыя адзначаецца 7 лістапада?
  • Чаму Кастрычніцкая рэвалюцыя – гэта пераварот?
  • Хто такі Аляксандр Рыгоравіч Чарвякоў (Чарвяк) з вёскі Дукора пад Менскам?
  • Як Іосіф Сталін прапанаваў змяніць прозвішча Чарвяк на Чарвякоў?
  • Чаму Аляксандр Чарвякоў і Зміцер Жылуновіч выбралі бальшавікоў?
  • Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) і абвяшчэнне БССР 1 студзеня 1919 года
  • Другое абвяшчэнне БССР 1920 года і старшыня СНК і ЦВК ССРБ
  • Вялікае выпрабаванне: Рыжская мірная дамова 1921 года
  • Узбуйненне БССР: 1924 і 1926 гады
  • Аляксандр Чарвякоў, Дзмітрый Прышчэпаў і Беларусь як «чырвоная Данія»
  • Беларусізацыя
  • Навошта Іосіф Сталін абвясціў «правы ўхіл»?
  • Сталінскія рэпрэсіі 1937 года

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.