Беларусь маўкліва прызналі сферай уплыву Расеі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Ці мае Захад стратэгію ў справе Беларусі?

Беларусь – прайграная справа і на Захадзе займаюцца толькі Украінаю? Ці на нас усё-ткі не махнулі рукой і не прызналі сферай уплыву Расеі? Як паўплываць на будучыню беларусаў? Пра гэта дыскутавалі на Варшаўскім форуме бяспекі. У нашым сюжэце – падрабязнасці і каментары ад амерыканскага генерала, польскага даследніка Беларусі, былога міністра замежных справаў Літвы і фрагмент выступу Святланы Ціханоўскай.

«Я бачу агонь у беларусах. Гэта агеньчык трэба падтрымліваць». Інтэрв’ю са Святланаю Ціханоўскаю

«Лёсы Беларусі і Украіны ўзаемазвязаныя. Перамога Украіны аслабіць Пуціна і Лукашэнку, – заявіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю Сяргею Пелясе на Варшаўскім форуме бяспекі. – Задача беларусаў – быць падрыхтаванымі да гэтага моманту, не разысціся, не скласці рук. Прапрацоўваць некалькі варыянтаў падзеяў, як гэта можа адбывацца».

Што яшчэ можа паўплываць на дзеянні беларусаў, на мабілізацыю грамадства? У чым нашая галоўная задача? Наколькі перамены ў Беларусі залежаць ад вынікаў вайны Расеі супраць Украіны? Падрабязнасці – у інтэрв’ю Сяргея Пелясы са Святланаю Ціханоўскаю.

Колькі засталося Уладзіміру Пуціну?

Пуціну, а разам з ім і Расеі ў тым выглядзе, у якім яна існуе цяпер, засталося нядоўга. Таму ён робіць усё, каб на ягоны век хапіла. Хапіла нейкіх псеўдаперамог, рэсурсаў – як матэрыяльных, гэтак і чалавечых. Пуцін загнаны ў кут, але праблема ў тым, што ў гэтым куце ён пачуваецца адносна спакойна і ўтульна. За гады ўлады ён стварыў сабе ўмовы, каб дажыць, як яму гэтага жадаецца. А пасля хоць трава не расці. Зусім хутка гаспадар Крамля пойдзе на пяты прэзідэнцкі тэрмін. Што ён можа прапанаваць змучанаму народу Расеі і колькі ў прынцыпе засталося жыць пуцінскаму рэжыму? У сюжэце Надзеі Бельскай.

Мабілізацыя за мяжою непазбежная? Польскі генерал крытыкуе контрнаступ

Расея зрабіла высновы з першай фазы вайны. Крэмль не марнаваў часу. Патрэбная мабілізацыя ваеннаабавязаных за мяжою. Гэтак лічыць польскі генерал-палкоўнік у адстаўцы Вальдэмар Скшыпчак. Ён крытыкуе ўкраінскае камандаванне за контрнаступ у Запарожжы. Ці правільна Украіна выбрала кірунак контрнаступу? Што генерал раіць наўзамен? Чаго ўкраінцы дабіліся на Чорным моры і ў Крыме? Былы камандуючы польскімі сухаземнымі войскамі аналізуе сітуацыю на фронце і робіць прагноз у размове з Сяргеем Пелясою. 

Гэтая другая частка інтэрв’ю з генералам Скшыпчакам. У першай частцы ён заявіў што расейцы моцна абрабавалі беларускае войска. Калі Кітай і ЗША вырашаць скончыць гэтую вайну, тады надыдзе пара пераменаў у Беларусі. Былы камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы ў інтэрв’ю каментуе стратэгічную сітуацыю рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Генерал Скшыпчак таксама ацэньвае прапанову Вадзіма Кабанчука, намесніка камандзіра Полк Каліноўскага стварыць беларускі батальён у Польшчы.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook ! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн,на YouTube-канале і на нашай старонцы.