«Усё было нездарма». Беларусы працягваюць змагацца са злом


У мэрыі Прагі мясцовыя беларусы зладзілі выставу, мэта якой – растлумачыць чэшскаму грамадству, што беларускі народ – супраць вайны ва Украіне. Пра імпрэзу распавёў арганізатар выставы Аўген Сідорык.

На адкрыцці 8 жніўня прысутнічаў мэр Прагі Здэнек Гржыб: «Калі я атрымаў заяўку на правядзенне гэтай акцыі, я без ваганняў даў дазвол і запэўніў падтрыманне. Бо сёння трываюць няпростыя адносіны паміж дэмакратычнай грамадскасцю і дыктатарам Лукашэнкам».

Выстава стала выдатнай нагодай для сустрэчы прадстаўнікоў беларускай дыяспары, якія зладзілі акцыю падтрымання Беларускай рэвалюцыі – 2020. Удзельнік падзеі Сяргей падзяліўся сваймі думкамі: «Адзначыць гэтую дату як дату нараджэння новай беларускай нацыі. Мы толькі пачалі свой рух наперад. Тыя 26 год, якія былі да гэтага, яны былі нам дадзеныя на выпрабаванне. Я думаю, што новая беларуская нацыя – яна толькі ўзяла. Яна нічога не страціла. Гэтыя гады не прайшлі дарма. Я ўпэўнены, што ў нас вялікая будучыня».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Пра Ганну Міневіч, «рухавік» беларускай дыяспары ў Ізраілі
  • Сустрэча, прысвечаная памяці журналісткі і паэткі Таццяны Сапач-Дубавец.