Ці магчымы распад Расеі? «ПраСвет» з Алінаю Коўшык


Што плануе Уладзімір Пуцін на Дзень Перамогі?

Расея можа афіцыйна абвесціць вайну Украіне, потым правесці мабілізацыю, а затым пайсці вайной на іншыя дзяржавы. Пра гэта ў апошнія дні гавораць як расейскія, так і заходнія палітыкі. Ва ўмовах, калі і тыя, і другія ўжо памыліліся, паставіўшы на тое, што вайсковага ўварвання ва Украіну не будзе, рабіць дакладныя прагнозы ніхто не бярэцца. Тым не менш, мы ўсё ж паспрабавалі разабрацца ў сітуацыі. Варыянты далейшага развіцця падзеяў разбірала Надзея Бельская.

Расея ідзе супраць плыні гісторыі. Гэта заўсёды закончваецца кепска. Інтэрв’ю з Яўгенам Кісялёвым

Захад зразумеў, што можа вырашыць праблему Пуціна ўкраінскімі рукамі. Пуцінскі рэжым непазбежна пачне слабець. Ці магчымы распад Расеі? Інтэрв’ю Аліны Коўшык з украінскім журналістам, палітычным каментатарам Яўгенам Кісялёвым.

Ці спынілі ўкраінцы расейскі наступ?

Другая фаза вайны Расеі супраць Украіны захлынаецца. Поспехаў ні тактычных, ні стратэгічных не відаць, расейскае войска трэці тыдзень не можа намацаць пралому ва ўкраінскай абароне. Пакуль застаецца рыць акопы на той тэрыторыі, дзе ўдаецца сітуацыйна замацавацца. Якой каманды чакаць ад Пуціна далей: усерасейскай мабілізацыі, палымяных прамоваў на Маўзалеі 9 траўня ці правядзення псеўдапараду на руінах Марыупалю? Высвятляла Вольга Міцкевіч.

Як антыпуцінская кааліцыя дапамагае Украіне?

Кангрэс ЗША ўхваліў закон аб ленд-лізе для Украіны – Джо Байдэн паставіць подпіс пад дакументам, і амерыканскае ўзбраенне можа паступаць Кіеву без бюракратычных затрымак. Тым часам, ужо зараз шэраг дзяржаваў не толькі Еўропы, але і з усяго свету дае розную дапамогу Украіне для паспяховай вайны супраць Крамля. На «Белсаце» мы пачалі называць гэтую з’яву «антыпуцінскай кааліцыяй» – паводле аналогіі з антыгітлераўскай кааліцыяй Другой сусветнай вайны. Як змянілася архітэктура бяспекі ў Еўропе пасля 24 лютага, і што яна ўяўляе сабой цяпер? Матэрыял Змітра Міцкевіча.

Фота: ZOHRA BENSEMRA / Reuters / Forum