Спецназ Віктара Лукашэнкі – за Беларусь, а штурмавікі Карпянкова – за Пуціна?


Што азначае заява Лукашэнкі пра падрыхтоўку да вайны

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што рыхтуецца да вайны. У Беларусі ўсцяж правяраюць баявую гатовасць войска, пачаліся вучэнні тэрытарыяльнай абароны і народнага апалчэння, а чыноўнікі зноў пераапрануліся ў зялёныя мундзіры. На гэтым фоне Лукашэнка заўважна залагодзіў мілітарысцкую рыторыку ў бок Захаду. Навошта ён кідаецца супрацьлеглымі выразамі і на што разлічвае? Больш – у сюжэце Надзеі Бельскай.

Спецназ Віктара Лукашэнкі – за Беларусь, а штурмавікі Карпянкова – за Пуціна?

Аляксандр Лукашэнка загнаны ў кут. Яму крытычна не падабаецца тое, што адбываецца, але зрабіць нічога не можа. Лакальны канфлікт паміж Беларуссю і краінаю NATO не здымаўся з парадку дня Пуціна. Крамлю трэба з тэрыторыі Беларусі праверыць, як будзе дзеяць Альянс. Навошта Маскве патрэбныя ў Беларусі атрады штурмавікоў Карпянкова? Пра ролю памежнага спецназу, а таксама – як Віктар Лукашэнка планаваў выкарыстаць «Белы легіён», падрабязней у інтэрв’ю Сяргея Пелясы з Сяргеем Бульбам, заснавальнікам «Белага легіёну».

Ці можа Масква задзеяць Беларусь у канфлікце з NATO?

Прапаганда Лукашэнкі крычыць пра Альянс як пра страшнага ворага, якому трэба супрацьстаяць. Усё магло б выглядаць іначай, калі б Беларусь была сябрам NATO, як нашыя заходнія суседзі. Што было б, калі б Беларусь далучылася да Альянсу?

Чаму NATO сёння наймацнейшае ў сваёй гісторыі?

NATO адсвяткавала свае 75-годдзе 4 красавіка 2024-га. Альянс за 75 гадоў з 12 дзяржаваў пашырыўся да 32. Падрабязней – Вольга Міцкевіч.

Ці здольная Расея правесці вялікі наступ супраць Украіны?

Расея атакуе ўкраінскія гарады і энергасістэмы. Украіна адказвае ўдарамі беспілотнікаў, якія залятаюць усё глыбей на расейскую тэрыторыю. Мэта – знішчыць вытворчасць дронаў і паліва для ракетаў. Кіеў усё яшчэ ў чаканні ад заходніх партнёраў павелічэння паставак узбраення. Пры гэтым усё часцей як расейцы, гэтак і ўкраінцы гавораць пра планы Крамля атакаваць Харкаў. Сюжэт Юліі Лабанавай.

Міжнародны тэлечасопіс «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою глядзіце шточацвер а 21:30. Падпісвайцеся на «Прасвет» у профілю на Facebook! Глядзіце нас праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале і на нашай старонцы.

belsat.eu