Ці дапаможа Кітай Беларусі абысці санкцыі?


Кітайскія ўлады называюць Беларусь стратэгічным партнёрам. І нярэдка падтрымліваюць на дыпламатычным узроўні. Але ці дапаможа Кітай эканамічна? Што хаваецца за гучнымі заявамі аб беларуска-кітайскім партнёрстве, і ці сапраўды беларусам варта запасацца юанямі? Глядзіце ў новым выданні «Шчыра кажучы» з Арынаю Маліноўскай.

2019 год. Лукашэнка ляціць у Пекін з візітам да прэзідэнта Кітаю. Сі Цзінь Пін падчас той сустрэчы заяўляе, што партнёрства паміж дзвюма краінамі заснаванае на ўзаемным даверы і дасягнула высокага ўзроўню. Калі Лукашэнка лятаў у КНР у 2016-м, абодва бакі таксама падкрэслівалі беспрэцэдэнтна высокі ўзровень дачыненняў, дасягнутых паміж Беларуссю і Кітаем. А за год да таго Сі Цзінь Пін прылятаў у Менск. Ля трапа яго сустракаў Лукашэнка. Прэзідэнт КНР тады зазначаў, што сяброўства паміж Кітаем і Беларуссю мае даўнія вытокі і доўгую гісторыю.

Але адмыслоўцы запэўніваюць, што ўсе гэтыя словы нельга трактаваць як асаблівае стаўленне Сі Цзінь Піна да Лукашэнкі. Тое ж ён кажа і пра дачыненні з іншымі постсавецкімі краінамі.

«Калі прааналізаваць, то мы ў гэтым сэнсе не выключэнне. Я неяк задаўся пытаннем і паглядзеў, што з сябе ўяўляюць, дапусцім, дачыненні Казахстану і Кітаю. Аказалася, што ў іх статус вечнага стратэгічнага партнёрства. І вось гэтае вось стратэгічнае партнёрства з нейкай характарыстыкай прысутнічае ў стасунках Кітаю практычна з усімі постсавецкімі краінамі», – мяркуе былы працаўнік беларускага МЗС Павел Мацукевіч.

Працяг глядзіце ў відэа.

Таксама ў праграме:

– Ува што кітайцы ахвотна ўкладаюцца ў Беларусі?

– Ці запрацавалі кітайскія тэхналогіі ў беларускай вытворчасці?

– Першапачатковая ідэя індустрыяльнага парку «Вялікі камень»

– Каму больш патрэбны Еўразійскі чыгуначны шлях – Беларусі або Кітаю?

– Наколькі выгаднае тавараабарачэнне паміж Беларуссю і Кітаем?

– Ці зможа Кітай замяніць увесь заходні імпарт?

Праграма «Шчыра кажучы» выходзіць штосераду а 19:05 у эфіры «Белсату», а таксама на нашым YouTube-канале.