Аляксандр Фядута: У Расеі няма рычагоў уздзеяння ні на Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст


Масква гатовая падтрымаць транзіт улады ў Беларусі? Палітычны кансультант Аляксандр Фядута ўпэўнены, што ў Крамля не так шмат рычагоў уздзеяння на афіцыйны Менск. Падрабязней – у «Размове» Віталя Цыганкова.

Палітычны кансультант Аляксандр Фядута ў «Размове» з Віталём Цыганковым адзначыў, што сёння беларускія ўлады ўспрымаюць перамовы, як сінонім паразы. А таму змусіць да іх не зможа нават Крэмль.

«Расея сёння не можа наўпрост паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. У яе няма аніякіх рычагоў уздзеяння ні на Аляксандра Лукашэнку, ні на апазіцыю, ні на тых, хто выходзіць на пратэст. Таму яна глядзіць і чакае, калі нешта вырашыцца. А калі нешта вырашыцца, Расея добра ведае, што яна дамовіцца з любым кіраўніцтвам Беларусі», – лічыць госць студыі.

Больш пра геапалітычную гульню вакол Беларусі – у «Размове» Віталя Цыганкова з палітычным кансультантам Аляксандрам Фядутам.

Глядзіце таксама «Меркаванні» Аляксандра Фядуты

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu, Metzel Mikhail / TASS / Forum; Alexei Druzhinin; CHINA DAILY / Reuters / Forum