Пасля 2020 года беларусы пачалі часцей карыстацца роднаю моваю. Наш госць лічыць, што гэткім спосабам людзі бароняцца ад акупацыі Беларусі. Ён распавёў нам, чаму гэтак думае і як сам папулярызуе беларускую культуру і гісторыю.
Дзяніс Бурко з адукацыі філолаг. Але сфера ягоных зацікаўленасцяў выходзіць далёка за межы мовазнаўства. Ён мае разрад па шахматах, цікавіцца гісторыяй, быў фотамадэллю, выступаў як актор у сатырычным шоу «Хай так TV».
Колькі Дзяніс сябе памятае, ён заўсёды быў у беларускамоўным асяроддзі. Але асабліва цёпла згадвае сваіх дзядулю і бабулю, якія жылі ў вёсцы Вярэбушкі на Смаргоншчыне. Дзяніс вельмі любіць мясцовыя словы: «капа», «стронга», «буч», «цёмля», «борздзенька» ды іншыя.
«Гэта такія словы, каторыя, калі ты гаворыш, ты адчуваеш смак мовы, – кажа Дзяніс. – То бок я іх сапраўды адчуваю неяк рэцэптарамі ў роце. Калі гавару гэтыя словы, я адчуваю, што мне смачна».
Дзяніс распавёў, як у 2013 годзе паўстаў праект «Litara-A», што папулярызаваў беларускую паэзію. А таксама пра новы праект «Гісторыя Беларусі | Альгерд ужо не той», які мае дапамагчы школьнікам, якім не пашанцавала з настаўнікам гісторыі.
Таксама Дзяніс паразважаў, чаму расейскамоўныя беларусы пачалі пераходзіць на беларускую мову пасля 2020 года.
Асоба – рус. личность
Краязнаўства – рус. краеведение
Галіна = вобласць
З гэтага вынікае – рус. из этого следует
Здарыцца – рус. случиться
Радзіць / даваць рады = спраўляцца
Дастасоўвацца – рус. подстраиваться
Вобмаль = вельмі мала
Дасведчанне = досвед, вопыт
Імпрэза – рус. мероприятие
Кватэрнік – рус. квартирник
Пілот – спробны, трэніровачны выпуск
Саматугам = самі
Зорка – рус. звезда
Шчыра – рус. искренне
Трымцець – рус. дрожать
Рыса – рус. черта
Распаўсюджаны – рус. распространенный
Маленства = дзяцінства – рус. детство
Асяродак – рус. окружение
Адмысловы = спецыяльны
Існаваць – рус. существовать
Уцячы = збегчы
Сумна, маркотна – рус. грустно
Марыць – рус. мечтать
Пасвіць каровы – рус. пасти коров
Суладдзе = гармонія
Продак – рус. предок
Капа = стог
Стронга – рус. форель
Буч = нерат – рус. верша
Ставок – рус. садок (для рыбы)
Смак – рус. вкус
Цёмля = заўжды – рус. всегда
Борздзенька = хуценька – рус. быстренько
Натуральнае асяроддзе – рус. естественная среда
Скурчвацца – рус. сжиматься
Жаўнер = салдат
Бараніцца = абараняцца – рус. защищаться
Падстава – рус. повод
У першую чаргу – рус. в первую очередь
Сусветны – рус. всемирный
Мара – рус. мечта
Кепскі = дрэнны – рус. плохой
Якасна – рус. качественно
З імпэтам – рус. вдохновленно, с воодушевлением
Карысць – рус. польза
Мэтавы – рус. целевой
Працуйма = давайце працаваць
Плёну – рус. результатов
Натхненне – рус. вдохновение
Глядач – рус. зритель
Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Гісторыя Беларусі | Альгерд ужо ня той, Litara-A / YouTube