Лукашэнка даў дазвол на расейскія ваенныя базы?


Каму больш пагражаюць 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў у Беларусі – Украіне ці самой Беларусі? Што значыць стварэнне ваеннага альянсу Вялікай Брытаніі, Польшчы і Украіны? Для чаго Лукашэнка хоча закупіць вялікую колькасць расейскага ўзбраення – і ці сапраўды ён гэта будзе рабіць?

На гэтыя ды іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі праграмы Змітра Міцкевіча «Без акрэдытацыі». Гэтым разам гасцямі перадачы былі дырэктар у даследаваннях Еўрапейскай экспертнай асацыяцыі Марыя Аўдзеева, старшыня Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі Мікалай Пачкаеў, а таксама журналіст «Белсату» Яраслаў Сцешык.

Некаторыя тэзы з выступаў гасцей:

Марыя Аўдзеева

  • Лукашэнка гаворыць тое, што сам Пуцін сказаць не можа.
  • На беларуска-ўкраінскай мяжы будуць стварацца пункты напругі, каб паказваць Украіну як пагрозу.
  • У выпадку вайны ўкраінскія жаўнеры будуць ваяваць самі.

Мікалай Пачкаеў

  • Вялікая Брытанія пасля выхаду з Еўразвязу шукае свайго месца ў свеце.
  • Еўразвяз не хоча ангажавацца ў справы бяспекі ў рэгіёне.
  • Лукашэнка імкнецца пазбегнуць стварэння расейскіх ваенных базаў у Беларусі, таму і заяўляе пра закупы зброі з Расеі.

Яраслаў Сцешык

  • Заўжды актуальнае пытанне гандлю стратэгічнымі прадпрыемствамі, якія Расея можа набыць.
  • Лукашэнка мае праблемы з даверам да людзей, у яго параноя.
  • Вайна для Лукашэнкі будзе значыць апраўданне любых ягоных дзеянняў, рэжым думае, што ў такім выпадку ўсім стане не да Беларусі.

Поўную версію дыскусіі глядзіце ў перадачы «Без акрэдытацыі».

Фота: Vladimir Smirnov / TASS / Forum