Кіберпартызаны дапамаглі замежніку


Кіберпартызаны і неабыякавыя сілавікі, якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, дапамаглі Аляксандру Фруману сабраць звесткі пра карнікаў з Жодзіна, якія катавалі яго пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 года.

Грамадзянін Ізраілю Аляксандр Фруман апынуўся ў жніўні 2020 года ў Менску разам з сям’ёю. 10 жніўня, калі сілавікі душылі пратэсты, выкліканыя нязгодаю са сфальсіфікаванымі прэзідэнцкімі выбарамі, Фруман трапіў пад «хапун».

Гісторыі
Ізраільцянін пра беларускіх сілавікоў: Цешуся, што яны марнуюць час на мяне, а не даймаюць сумленных беларусаў
2022.07.25 09:06

«Там мне адразу прапанавалі паўторнае абразанне, даведаўшыся, што я ізраільцянін. Потым нас, брутальна збіваючы, праз калідор перанеслі, можна сказаць, у аўтазакі. У аўтазаках было вельмі цесна, можна сказаць, што мы адзін на адным былі. Прывезлі ў Савецкі РАУС. Там таксама, калі даведаліся, што я ізраільцянін, я некалькі разоў атрымаў. Потым змясцілі ў Жодзінскую турму. Там я спаў на стале, таму што не было месца. На 8 месцаў нас было 18 чалавек, і яны вырашылі ад мяне пазбавіцца, сказаўшы, што згубілі мае дакументы, і такім чынам праз 78 гадзінаў мяне і яшчэ грамадзяніна Польшчы, які быў у маёй камеры, проста а 10-й вечара выкінулі з турмы», – успамінае Фруман сустрэчу з карнікамі Лукашэнкі.

Як Фруман пастанавіў не пакідаць збіццё без увагі і звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі? Чаму ён самастойна ўзяўся за расследаванне? Хто яму дапамог у зборы звестак пра сілавікоў, якія яго збівалі? Што пагражае гэтым сілавікам? І як у Беларусі адрэагавалі на актыўнасць Фрумана?

Таксама ў новым выданні «Беларускага свету»:

  • Пастар з Менску Тарас Цялькоўскі трапіў у так званы спіс пратэставых святароў. Ён узяў сваю сям’ю і перабраўся ў Варшаву. А ўжо ў Польшчы ў кампаніі двух сяброў адкрыў пратэстанцкі прыход.
  • З пачаткам пратэставых акцыяў у 2020 годзе Яўген выходзіў на мітынгі, пасля чаго мусіў з’ехаць у Нідэрланды. Ужо два гады ён жыве ў лагеры для ўцекачоў у Дэвэнтэры.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.