Кадэбэшнікі прымушалі мяне капаць сабе магілу ў лесе


Трагедыя ў кватэры Андрэя Зельцара аднавіла ў грамадстве на новым узроўні дыскусіі пра метады барацьбы з рэжымам. Між тым, у 1990-я гады ў Беларусі існавалі патрыятычныя ваенізаваныя арганізацыі, якія рыхтаваліся ў тым ліку і да сілавога супрацьстаяння.

Пра мінулае, яго ўрокі і цяперашнюю сітуацыю Віталь Цыганкоў вёў размову з Сяргеем Бульбам. Адзін з заснавальнікаў легендарнага патрыятычнага аб’яднання «Белы легіён», што дзеяла ў 1990-я гады, цяпер рэпрэзентуе праект «Беларусь 2.0 – Робім разам».

Некаторыя выказванні, якія агучыў Сяргей Бульба падчас праграмы:

  • Я перажыў клінічную смерць ад колькасці страчанай крыві, калі мяне вывозілі ў лес кадэбэшнікі
  • Улады спрабавалі вербаваць сяброў «Белага легіёну»
  • У 2017 годзе на гадаванцаў «Белага легіёну» спрабавалі павесіць рыхтаванне дзяржаўнага перавароту
  • У Беларусі даўно страчана зваротная сувязь дзяржавы з людзьмі. І выпадак з Зельцарам паказвае, што для часткі людзей не застаецца іншага выбару
  • У нашай краіне яшчэ ёсць людзі, для якіх слова «гонар» важнейшае за бутэрбродзік з каўбасой

Поўную версію «Размовы» глядзіце на YouTube-канале «Belsat news».