Цяжка забіваць, скандалы сярод каліноўцаў, несумленныя палітыкі. Правяраем Бяспалава


У новым выданні праграмы «Шчыра кажучы» дэтэктар хлусні пройдзе блогер, былы беларускі добраахвотнік Сяргей Бяспалаў. Ці пайшоў Сяргей на вайну дзеля кантэнту для свайго каналу? З прычыны якога канфлікту ў палку Каліноўскага ён пакінуў Украіну? І за якую цану прадаў бы свой тэлеграм-канал праўладным медыям?

А хто хацеў купіць тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» за 200 тысяч долараў? Згадвае блогер Сяргей Бяспалаў:

«Бізнесоўцы, я так разумею. Вось быў нейкі момант у 2020-ым, і была скупка, мне здаецца, 10 каналаў «Тэлеграму» былі купленыя. І вось гэтыя людзі таксама, калі яны пабачылі, што 250 000, яны прапанавалі 200 000 долараў».

Апошні раз прапанова набыць тэлеграм-канал была ў 2021 годзе, і кошт быў 2 біткойны, нешта ў раёне 100 000 долараў тады.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»

  • Як праўладныя тэлеграм-каналы сталі канкурэнтамі
  • Праз што быў канфлікт у палку Каліноўскага?
  • Ці збіраецца ажаніцца? 

belsat.eu